ААТ «Крычаўцэментнашыфер» інвеставала ў асноўны капітал за 11 месяцаў амаль 2 млн рублёў
23 Декабря 2021
Падвяло вынікі за студзень-лістапад ААТ "Крычаўцэментнашыфер". Прырост назіраецца практычна па ўсіх найважнейшых паказчыках працы. Так, у асноўны капітал інвесціравана амаль 2 млн рублёў, гэта на 24% больш, чым за аналагічны леташні перыяд. Экспарт павялічыўся на 11%, склаўшы без малога 30 млн долараў, сярэднямесячная заработная плата - на 14%.