ААТ «Беларускі цэментны завод» і ААТ «Крычаўцэментнашыфер» прынялі ўдзел у буйным інвестфоруме «Млын поспеху»
5 лістапада ў Магілёве прайшоў ХІІ Міжнародны інвестыцыйны форум «Млын поспеху». Яго галоўнай тэмай стала развіццё паўднёва-ўсходніх тэрыторый Магілёўскай вобласці. Беларускую цэментную кампанію прадстаўлялі два галаўных прадпрыемствы холдынгу – ААТ «Беларускі цэментны завод» і ААТ «Крычаўцэментнашыфер» – на чале з генеральнымі дырэктарамі Ігарам Сяргеевым і Уладзімірам Карчэўскім. Уладзімір Карчэўскі за значны ўклад у развіццё паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці ўдастоены памятнай узнагароды.
17 Ноября 2021